НОВЫЯ КНІГІ ПРА БЕЛАРУСКАЕ АДРАДЖЭНЬНЕ

20-га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue) адбылася прэзэнтацыя кніг:

Зянона Пазьняка — “Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 1, артыкулы і матэр'ялы (1990–III.1996)” і Галіны Пазьняк “Беларусь у сэрцы”. Кнігі выдадзеныя і аддрукаваныя ў Варшаве выдавецтвам “Беларускія Ведамасьці” і ТБК у Вільні ў 2007 годзе.

Грунтоўную характарыстыку і аналіз выданьняў зрабіў доктар Вітаўт Кіпель. Выступілі і падзяліліся думкамі Антон Шукелойць, Уладзімер Цяліца, Сяргей Пятровіч, Ларыса Пузач, Сяргей Капытка, Тацьцяна Красоўская, Валеры Дворнік а таксама аўтары кніжак. Гэта першая прэзэнтацыя выдадзеных кніжак.

-інфa-