“ТАКІ ВОСЬ ЭЎРАПЕЙСКІ АФІЦЫЁЗ”

16 красавіка 2008 г. Румынская газэта “Adevarul” піша пра вынікі парляманцкіх выбараў у Італіі. Правыя перамаглі на гэтых выбарах. Прэм'ерам зноў стаў вядомы ўсім Бэрлусконі. Ён заявіў, што адной з прыярытэтных справаў для яго ёсьць хутчэй арганізаваць сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі.

Наш камэнтар: Іншыя газэты паведамляюць, што ўпершыню за пасьляваенную гісторыю Італіі ў парлямант не патрапілі камуністы. Але вядома, што большасьць даўнішніх бальшавіцкіх кліентаў Масквы ўжо перафарбаваліся, панастваралі розных груповак сацыялістычных ды “за абнаўленьне”. Бачым, аднак, што пераможныя правыя нічым у прынцыпе ад іх не адрозьніваюцца. Яны ўжо імчацца ў абдымкі маскоўскага начальніка, будуць прымаць яго на сваёй Сардзініі. Такі вось эўрапейскі афіцыёз.

Алесь Хадасевіч