АПЭРАЦЫЯ ІСПАНСКАЙ ПАЛІЦЫІ

9 красавіка 2008 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” паведамляе з Іспаніі. Паліцыя правяла буйнамаштабны хапун у прытонах гарадоў Альмэрыя, Жырона і Гранада. Арыштавана 76 арганізатараў прастытуцыі і 400 жанчын з Расеі і постсавецкіх краінаў. Гэта ўжо трэцяя з лістапада мінулага году апэрацыя іспанскай паліцыі. Як і ў папярэдніх апэрацыях, так і цяпер злоўлены арганізатары гнюснага бізнэсу чалавечым целам. А гэта так званыя “зьмешаныя іспанска-расейскія пары”. Мабыць расейская мафія пачала прыкрываць свой бізнэс шлюбнымі адносінамі (“творчы” падыход).

Наш камэнтар: Яшчэ адна маніфэстацыя з Расеі для іспанскага грамадзтва, якое ўсё больш адэкватна разумее, што за краіна мяжуе на Усходзе з эўрапейскім кантынэнтам. Настане час і будуць высьвятляцца дэталі гэтых злачынстваў. Колькі беларускіх жанчын сталіся жывым таварам для расейскай банды і якая роля была ў гэтым арганізатараў прастытуцыі, якія дзейнічаюць на Беларусі.

Алесь Хадасевіч