ГІНУЦЬ ЛЮДЗІ

10 красавіка 2008 г. Дацкая газэта “Politiken” пісала пра гібель 54 бірманскіх нелегальных рабочых у Тайландзе. Людзей перавозілі ў закрытым фургоне, і ўсе яны задыхнуліся падчас гэтага жудаснага падарожжа.

Наш камэнтар: Беларускія рабочыя з ласкі прамаскоўскага рэжыму таксама зьяўляюцца ахвярамі расейскіх жулікаў і злачынцаў. Наша краіна задыхаецца ў ізаляцыі ад цывілізаванага эўрапейскага сьвету. “Маскоўцы” эксплуатуюць, зьбіваюць, катуюць і забіваюць сотні нашых гастарбайтэраў. І няма канца гэтаму кашмару. Сотні тысячаў беларусаў павінны шукаць заробку ў фашыстоўскай Расеі. Акупанты заштурхнулі нашу прыгожую краіну ў кампанію краінаў-ізгояў: Паўночная Карэя, Куба, Бірма, Судан... Трэба нам вырывацца з гэтага шалёнага кола, у якім няма будучыні.

Алесь Хадасевіч