“ЯДНАЮЦЦА ПАТРЫЁТЫ ЭЎРОПЫ...”
2 красавіка 2008 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” паведамляе пра інцыятыву нацыяналістычных партыяў Эўропы. Аўстрыйская Партыя Свабоды, Фламандзкая партыя “Vlaams Belang”, Нацыянальны Фронт Францыі і баўгарская партыя “Атака” вядуць перамовы аб стварэньні Эўрапейскай правай партыі. Старшыня Аўстрыйскай Партыі Свабоды Штрахэ сказаў, што лёзунгам ініцыятывы ёсьць “Патрыёты эўрапейскіх краінаў, яднайцеся!” Аб'яднаньне адбываецца на агульных пастулятах: спыненьне масавай іміграцыі з трэцяга сьвету, увядзеньне кантролю на дзяржаўных межах, свабоднае разьвіцьцё бізнэсу, абарона эўрапейскіх і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.
Наш камэнтар: Забегалі, замітусіліся эўрачыноўнікі ў Брусэлі і Стразбурзе. Адчулі бюракраты, падкупленыя Масквой, што смажаным запахла. Яднаюцца патрыёты Эўропы. Наперадзе (магчыма) новы этап разьвіцьця, аднаўленьне нармальнага чалавечага і нацыянальнага жыцьця пасьля эпохі фальшывага сацыялістычна-лібэральнага гаспадараньня на кантынэнце.
Юрка Марозаў