НЕ МАГЛІ ЎЯВІЦЬ

2 красавіка 2008 г. Нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” піша: “Даўні прэзыдэнт Чаўшэску ня мог уявіць сабе такога: ягоны мэгаламанскі “Дом народа” у сэрцы Бухарэста менш як праз 20 гадоў пасьля ягонай сьмерці будзе прымаць саміт НАТО...”

Наш камэнтар: Асьлепленыя неабмежаванай уладай і пыхай дыктатары шмат чаго ня могуць уявіць. Упэўненыя ў сваёй беспакаранасьці зьнішчальнікі ўсяго беларускага мяркуюць, што арганізаваны імі антыбеларускі шабас будзе доўжыцца вечна. Але ачысьціцца наш народ ад маскоўскага фашызму зь ягонай русіфікацыяй і будзе жыць годна ў сваёй эўрапейскай дзяржаве.

Алесь Хадасевіч