ПРАДАЖНЫЯ І НІКЧЭМНЫЯ
3 красавіка 2008 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” паведамляе, што ў Кітаі суд вынес вырак кітайскаму дысідэнту Гу Я — 3,5 гады турмы. Мужнага чалавека засудзілі за крытыку камуністычнага кіраўніцтва краіны, інтэрв'ю замежным журналістам і публічную падтрымку змаганьня цібэцкага народу.
Наш камэнтар: Генацыд у Цібэце, жорсткае падаўленьне любога пратэстнага выступу, неабмежаваная дыктатура марксістоўскіх монстраў — вось карціна сучаснага “народнага” Кітаю. І ў гэтай ганебнай сістэме цывілізаваны сьвет зьбіраецца праводзіць сёлетнюю Алімпіяду, якая сымвалізуе сабой мір і дружбу паміж народамі. Чарговая ганьба “прагматычных” дзялкоў-араганізатараў, калі ўспомніць гітлерскую Алімпіяду ў Берліне ў 1936 г. і брэжняўскую у Маскве ў 1980 г. (якая праходзіла на фоне крывавай агрэсіі саветаў у Аўганістан). Наперадзе яшчэ сочынскае “алімпійскае” гэбоўскае шоў.
Юрка Марозаў