МОББЕР-ШМОББЕР У ГОМЛІ

15 сакавіка дэкаратыўная псэўдаапазыцыя азвалася пустымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Дня Канстытуцыі. Пустышка была выканана некалькімі асобамі ў жанры моб-шмоба. Гэтым разам псэўда засьвяціліся ў Гомлі. Набраўшыся непараўнальнай мужнасьці і не зважаючы на рызыку, маладыя дзеячыкі дэманстрацыйна сядзелі на лавах на прыпынках грамадзкага транспарту і публічна чыталі (пра сябе) брашурку з тэкстам Канстытуцыі РБ, а таксама некалькі “незалежных” газэтаў. З ліку апошніх найбольш кур'ёзнай ёсьць згадка пра чытаньне камуністычнай газэты “Товарищ”. Камэнтаваць гэта без гумару і сарказму немагчыма.

Алесь Хадасевіч