БАЛВАНЫ Ў МЕНСКУ

БТ на працягу сакавіка некалькі разоў круціла сюжэт пра “свабоду слова і сходаў у Беларусі”. На Дзень Сьв. Патрыка па Менску хадзіла група маладых людзей. Яны “без страха і упрёка” махалі дзяржаўным сьцягам Ірляндыі. У камэру арганізатары шэсьця распавядалі (зразумела, па-расейску), як яны адзначаюць ірляндскае нацыянальнае сьвята і нічога не баяцца. Такая “свабода” па-рэжымнаму. Хадзі па сталіцы пад любым сьцягам — “цябе нічога ня будзе”. Абы гэта быў не беларускі, не нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Фальшывае шоў падстаўных “кельтазнаўцаў”. Калі ірляндскі народ змагаўся супраць ангельскай акупацыі, ірляндскі сьцяг таксама быў забаронены акупантамі. Але ірляндцам у галаву не прыходзіла круціцца па Дубліну з чужымі сьцягамі.

Янка Базыль