ПОЛЬШЧА САЛІДАРНАЯ ЗЬ БЕЛАРУСАМІ

30 сакавіка 2008 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” апублікавала сэрыю фатаздымкаў з акцыі салідарнасьці, якая адбылася ў цэнтры Варшавы 25 сакавіка сёлета. Сотні палякаў, у асноўным моладзь, арганізавалі шэсьце і мітынг у гонар беларускага Дня Волі. На кожным здымку паўтараецца адзін, галоўны матыў — над сьветлымі тварамі лунаюць нашы сьвятыя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі.

Наш камэнтар: Дзякуй палякам за праявы салідарнасьці з барацьбой беларускага народу за волю і незалежнасьць Радзімы. На думку прыходзіць яшчэ адна лагічная выснова. Скончылася нічым шалёная спроба Мілінкевіча і іншых псэўдаапазыцыйных дзеячыкаў замяніць нацыянальны сьцяг джынсовай парцянкай. Сьмешна нават успомніць, як яшчэ зусім нядаўна на дрэвах і слупах, на сабе самых дзеячыкі навязвалі сінія і блакітныя стужачкі-банцікі ды гукалі “Джынс за свободу!” Штучнае, дурное і варожае. І яны хацелі ўсё гэта насадзіць у Беларусі.

Юрка Марозаў