МОВА АБАРАНЯЕ

29 сакавіка 2008 г. Французкая газэта “Tribune” піша, што “сем жанчын з расейскай сэкты, якая сядзіць пад зямлёй, вышлі на паверхню...” Сэкта чакае канца сьвету ў сутарэньнях у Пензенскай вобласьці.

Наш камэнтар: Аднак вядома, што значная частка гэтых сэктантаў чарговай змрочнай расейскай сэкты на самай справе ёсьць беларусы. Іх лёгка завабілі ў расейскія сутарэньні расейскія ваяжоры, што бадзяліся па нашай краіне.

Ну, чаму так?! Як толькі у Расеі або з расейскай ініцыятывы адбываецца якая-небудзь антычалавечая зьява, то ахвярамі яе становяцца беларусы (не эстонцы, не грузіны, не малдаване з іхнымі сем'ямі і дзецьмі). А таму, што любы расейскі ваяжор у Эстоніі і Малдове — чужак, ён размаўляе на чужой, варожай мове. Яго не паслухаюць і не завабяцца на расейскую авантуру мясцовыя жыхары. А вось для шэрагу беларусаў расейшчына дагэтуль існуе як нешта сапраўднае і неварожае, нечужое. Вось і карыстаюцца жулікі, злачынцы і правакатары наіўнай верай нашых людзей, не абароненых роднай мовай ад імпэрскага хама.

Алесь Хадасевіч