ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЦЕБСКУ

25 сакавіка ў цэнтар Віцебска выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Ян Таўпыга (Сябра Сойму), Алесь Пазьняк і Сяргей Каваленка. Патрыёты ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі ў гонар 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны віталі людзей з вялікім нацыянальным сьвятам. У хуткім часе на іх накінуліся тыпы ў паліцэйскім мундзірах, якія выконвалі загады антыбеларускага рэжыму. Іх схапілі і адразу павезьлі ў суд. Суддзі вынесьлі свой звычайны акупацыйны прысуд беларусам. Ян Таўпыга і Алесь Пазьняк атрымалі 8 сутак арышту, Сяргей Каваленка — 10 сутак.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

26 сакавіка 2008 г.