“ПРОЛЕТАРІІ ВСЕХ СТРАН...” У ЛІБЭРАЛЬНЫМ ВЫКАНАНЬНІ
28 сакавіка 2008 г. Іспанская газэта “El Mundo” паведамляе з Нідэрляндаў. Тамака ў сеціве разьмешчаны 15-хвілінны антыісламскі фільм. Гэта зроблена з падачы дэпутата парляманта краіны Гээрта Вілдэрса. Правы дэпутат папярэджвае пра небясьпеку ісламізацыі Нідэрляндаў і ўсяе Эўропы. У фільме паказаны тэракты, выкананыя ісламскімі баевікамі, праявы нянавісьці да хрысьціянства. Зачытваюцца фрагмэнты Карану, у якіх ёсьць заклік да гвалту. Вілдэрс сьцьвярджае, што Іслам трэба выкараняць так сама, як фашызм і камунізм. Спробы ўладаў і паліцыі запабегчы дэманстрацыі фільма ня ўдаліся. Усе баяцца фанатычных выступаў мусульманаў у адказ.
Наш камэнтар: Усе баяцца... Безумоўна, выступ Вілдэрса і ягоных паплечнікаў ёсьць запозьненай рэакцыяй і, магчыма, выкліча новыя ўспышкі ўзаемнай нянавісьці і гвалту. Эўрапейцы задаюцца пытаньнем: а ці ня позна ўжо выправіць дзікае становішча, якое склалася ў Эўропе, поўнай экзатычных чужынцаў? Памятаем, як апошнімі гадамі эўрапалітыкі трубілі ў фанфары пра “шматрасавае грамадзтва” (а самы з сваімі сем'ямі жылі ў кварталах і дамах “расава чыстых” і пад пільнай аховай паліцыі). Даскакаліся, дакуражыліся лібэралы-сацыялісты з дэмагогіяй і з “пролетаріі всех стран...”
Юрка Марозаў