“ЗАЛІЎСЯ СЬЛЯЗЬМІ”

26 лютага 2008 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” пісала пра чарговы працэс над зьнішчальнікамі народу ў Камбоджы. Гэтым разам на лаве падсудных сумна вядомы Кайнг Гуэк Эў. Пры дыктатуры прамаскоўскіх “чырвоных кхмэраў” (1975-79) ён быў начальнікам турмы ў Пнам-Пэні. Пад ягоным кіраўніцтвам былі закатаваны і забіты 16 тысячаў патрыётаў. Газэта адзначае кур'ёзны факт. Канвойныя расказалі журналістам, што калі супэрката вадзілі па месцах злачынстваў і паказвалі кучы чарапоў ягоных ахвяраў, то ён некалькі разоў заліўся сьлязьмі.

Наш камэнтар: Такое бывае з злачынцамі. Пра гэта ёсьць сьведчаньні ў чалавечай гісторыі і ў Пісаньні. Такога, аднак, няма ў практыцы маскоўскіх забойцаў нашага народу. Ніхто і ніколі ня чуў іхнага прызнаньня віны, ня бачыў іхных сьлёз раскаяньня або нейкіх душэўных пакутаў. Яны (а таксама іхныя акупанцкія нашчадкі) прыходзяць у Курапаты, каб блюзьнерыць, зьдзяйсьняць акты вандалізму і правакацыі. Алі яны павінны ведаць, што іх чакае лава падсудных і адэкватнае пакараньне.

Алесь Хадасевіч