“РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-РАСЕЙСКУ — ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ ПРЫНЯЦЬ САВЕЦКУЮ АКУПАЦЫЮ”.

Брытанскія журналісты 25 лютага бралі інтэрвію ў прэзыдэнта Эстоніі Томаса Хэндрыка Ільвэса. Як прынята ў “падкаваных” заходнікаў, яны спыталіся ў яго таксама “о самом главном”: чаму прэзыдэнт не размаўляе публічна па-расейску. Маўляў, чвэрць насельніцтва Эстоніі — гэта расейцы... Прэзыдэнт нагадаў ім, што расейцаў прывезьлі на эстонскую зямлю пасьля Другой сусьветнай вайны. А таксама што (цытуем), “размаўляць па-расейску — гэта значыць прыняць савецкую акупацыю”. Брытанскія журналісты не сунімаліся і патрабавалі, каб ён сказаў нешта па-расейску. Прэзыдэнт спакойна, па-эстонску адказаў: “Гэта тупіковая тэма. Я не хачу яе абмяркоўваць”. І дадаў, што паміж Расеяй і незалежнымі дзяржавамі застаюцца напружаныя адносіны, таму што Расея спрабуе распаўсюдзіць там свой уплыў. Падала голас і ААН (міжнародная арганізацыя, у апошні пэрыяд больш вядомая сваімі карупцыйнымі скандаламі з удзелам гэбоўскай агентуры). Прадстаўнік ААН Дуду Дзэн заявіў: “Расейшчына магла б стаць другой дзяржаўнай мовай Эстоніі і быць мастом паміж абшчынамі”. Бачна, што брытанцаў нічаму не навучылі апошнія заклікі прыняцьця шарыяту ў іхнай кансэрватыўнай краіне (мы памятаем, таксама, якія яны вялікія спэцы па беларушчыне”). А вось таварышу Дуду можна было б нагадаць, што пакуль ягоны клан сядзеў на пальмах, у Эстоніі разьвівалася высокая нацыянальная культура. І лепш бы Дуду маўчаў са сваім “мастом...”

Алесь Хадасевіч