ДОЎГА НЕ ДЫСКУТАВАЛІ
28 лютага расейскія тэлеканалы паказалі “сапраўдную драму”. Яны зноў “о русском языке”. Гэтым разам ва Украіне. Паводле закону, на тэрыторыі дзяржавы ўся кінапрадукцыя павінна дэманстравацца на дзяржаўнай украінскай мове. Ва ўсходніх рэгіёнах і нават у Кіеве пачалі выступаць за русскость кінапракатчыкі (ва Украіне кінатэатры прыватныя). Каб паказаць гледачам “усю драму барбы”, расейскае тэлебачаньне ўключыла ў рэпартаж архіўныя кадры. На сцэне за дубовым сталом сядзяць некалькі “русскоязычных” і выступаюць супраць украінскай мовы ў кінапракаце. Выступалі яны нядоўга. З глядзельнай залі на сцэну жвава выскачыла некалькі ўкраінскіх хлопцаў. Яны адным махам перакулілі стол разам з усёй праграмай русскості. Як бачым, маладое пакаленьне ўкраінцаў доўга не дыскутуе з русіфікатарамі...
Янка Базыль