“ШЫЗАФРЭНІЯ...”
У лютым расейскія тэлеканалы дэманстравалі шэраг дакумэнтальных фільмаў пра “замечательных людей”. Сярод іншага паказалі стужку і пра сапраўды выдатную асобу — фізіёлага і псіхіятра Уладзіміра Бехцерава. Гэтая асоба на працягу савецкіх дзесяцігоддзяў неяк заціралася ў памяці, асабліва ў параўнаньні з сучасьнікам і калегам — акадэмікам Паўлавым. Аўтары фільма даволі пасьлядоўна распавялі пра лёс і навуковую дзейнасьць Бехцерава. Толькі вось чамусьці забыліся паведаміць пра працу навукоўца з адным пацыентам. У 1927 г. Бехцераву паказалі Сталіна. Пасьля правядзеньня лекарскага агляду ён сеў за стол і спакойна напісаў дыягназ: “Шызафрэнія...” Праз некалькі дзён вялікі навуковец раптоўна памёр. Ужо тады людзі і калегі казалі, што яго забілі “славные органы”.
Янка Базыль