СМАЛЕНСК — УСХОДНЯЯ СТАЛІЦА БЕЛАРУСІ

17 лютага група сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ накіравалася ў Смаленск. Бальшыня зь іх упершыню наведала горад беларускай гісторыі і славы. Храмы 12-16 стагоддзяў, велічныя муры крэпасьці на высокіх смаленскіх пагорках уразілі беларусаў. На васямнаццатым кілёмэтры смаленскай шашы знаходзіцца месца беларускага (і потым — польскага) пакутніцтва — Катынь. Забіваць нявінных людзей тут пачало НКВД яшчэ ў 1930-я гады (дзяржаўныя камісіі назвалі 10 тысячаў ахвяраў). А ў 1940 годзе лубянскія каты расстралялі ў катынскім лесе больш за чатыры тысячы ваеннапалонных: афіцэраў Войска Польскага, а таксама службоўцаў польскай паліцыі і ўраднікаў. Сярод ахвяраў было шмат беларусаў, якія былі мабілізаваны ў Войска Польскае і змагаліся супраць нямецкага нашэсьця. Калі яны патрапілі ў савецкі палон г.), то Крэмль загадаў зьнішчыць палонных. Беларускія патрыёты пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам наведалі мэмарыял і ўсклалі вянок на магілах ахвяраў. На вянку надпіс “Памяці ахвяраў сталінскага тэрору ад Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ”.

Янка Базыль