16 сакавіка 2008АКТ ВАНДАЛІЗМУ Ў КУРАПАТАХУначы на 12 сакавіка на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу ў Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму. Злачынцы паламалі і кінулі на зямлю 34 крыжы, таксама пашкодзілі шэраг крыжоў на магілах ахвяраў. Такога вялікага зьнішчэньня беларускай сьвятыні не было з восені 2001 года, калі адбываўся наступ антыбеларускага рэжыму з мэтай зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу. Безумоўна, чарговы прыступ сатанінскай нянавісьці да сьвятога Крыжа, да нашай сьвятыні і магілаў пакутнікаў зьвязаны з набліжэньнем Дня Волі — 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Улада цемры калоціцца ад страху і нянавісьці. У 2001 годзе беларускія патрыёты абаранілі Курапаты ад рэжымных варвараў. Абарона сьвятыні працягваецца.Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ13 сакавіка 2008 г.