16 сакавіка 2008КРЫЖЫ Ў КУРАПАТАХ АДНОЎЛЕНЫ15 сакавіка сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ правялі ў Курапатах вялікую талаку. Больш за сорак сяброў і прыхільнікаў Партыі аднаўлялі паламаныя і пашкоджаныя вандаламі крыжы на магілах ахвяраў расейскай акупацыі на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу. Агульнымі намаганьнямі былі адрэстаўраваны усе пашкоджаныя крыжы. Талака была скончана сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.Ад псэўдаапазыцыі быў заўважаны адзін маладзёвы дзеячык. Ён зьявіўся на тэрыторыі Мэмарыялу ў сьвяточным строі, даў інтэрвію журналістам пра тое, “як яны клапоцяцца пра Курапаты”, і пайшоў прэч.Заўважана была таксама прысутнасьць “славных органов” рэжыму. Было б добра, каб яны ў такой колькасьці ахоўвалі сьвятыню ад злачынцаў. Пасярод працуючых людзей шпацыравалі міліцэйскія патрулі. Ланцугом стаялі каля падземнага пераходу міліцэйскія і гэбоўскія афіцэры. Штодзесяць хвілін яны давалі справаздачы начальству па рацыях. Беларусы зразумелі, што “органы” былі мабілізаваны рэжымам, бо рэжым баіцца самастойных дзеяньняў беларусаў, якія не баяцца. Але найбольш актыўнымі ў гэты дзень былі “славные органы” ДАІ, якія апошнім часам уславіліся стварэньнем жывога шчыта з людзей на дарогах. Машыны і групы ДАІ заблякавалі ўсе дарогі і сьцяжыны, што вядуць на Курапаты. Мэтай майстроў “жывога шчыта” было не дапусьціць на тэрыторыю Мэмарыялу аўтамашыны з матэр'яламі і інструмантамі, неабходнымі для рэстаўрацыі крыжоў. Аднак, патрыётам усяроўна ўдалося прарвацца праз кардон даішнікаў і забясьпечыць талакоўцаў усім неабходным. Рэжым пастаянна дэманструе сваю сутнасьць — гэта антыбеларуская, антынародная ўлада.Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ15 сакавіка 2008 г.