ВЫСТАВА ЯЎГЕНА ШАТОХІНА Ў МЕНСКУ

6-18 лютага ў менскім Палацы мастацтва адбылася выстава твораў выдатнага беларускага мастака-графіка Яўгена Шатохіна, прысьвечаная ягонаму 60-годдзю. Гледачы пазнаёміліся з малюнкамі і акварэлямі, у якіх мастак прадэманстраваў сваё майстэрства: лёгкасьць штрыха, гармонію колераў, шчырую любоў да людзей і прыроды. Краявіды, партрэты, сюжэтныя кампазіцыі спадара Яўгена — яркі ўнёсак у нацыянальную культуру. На адкрыцьці выставы прысутнічалі вучні мастака, якіх ён накіраваў на творчы шлях у родным Пінску. Прагучалі ўспаміны і шчырыя пажаданьні. Людзі гаварылі пра патрыятычную пазыцыю мастака. З першых дзён існаваньня Беларускага Народнага Фронту Яўген Шатохін уступіў у змаганьне за Бацькаўшчыну. Цяпер ён актыўна працуе як сябра Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

Янка Базыль