НЯМЕЦКІЯ РАЗВАЖАНЬНІ

20 лютага 2008 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung“ публікуе рэцэнзію на кнігу нямецкага пісьменьніка Ёнатана Літэля “Задаволеныя”. Раман аўтабіяграфічны. Аўтар падлеткам жыў непадалёк ад фашыстоўскага лягеру Дахаў. Зьбіраў з сябрамі кулі і бачыў фрагмэнты чалавечых касьцей на мясцовым палігоне. Толькі пазьней ён даведаўся, што ў гэтых месцах эсэсаўцы расстрэльвалі людзей. Літэль разважае аб гітлерызьме і аналізуе сацыяльныя і псіхалягічныя аспэкты той эпохі.

Наш камэнтар: Чарговая нямецкая кніга са шчырымі разважаньнямі пра ганебную германскую мінуўшчыну. Такіх матэр'ялаў даволі шмат у нямецкай інтэлектуальнай прадукцыі. З цяперашнім расейскім апяваньнем “славных органов” і сталінізма не параўнаеш гэты працэс нямецкага ацьверазьвеньня. Але ўвесь час ня можаш пазбавіцца ад уражаньня, што гэтая інтэлектуальная плынь жыве абсалютна паралельна ад генэральнага напрамку нямецкага дзяржаўнага думаньня. Нямецкія кіраўнікі ў розных краінах дысцыплінавана ходзяць да помнікаў ахвярам фашызму, ускладаюць кветкі, робяць рытуальныя паклоны, кажуць словы пра гуманізм. А пасьля сканчэньня цырымоніі зноў за сваё. Кажуць іншае. Толькі тэрміналёгія зьмянілася.

Юрка Марозаў