ПАЖАР ВЫЧВАРЭНЦАЎ

9 лютага 2008 г. Славацкая газэта “Novy Cas” піша пра пажар у цэнтры Масквы. Згарэў супэрэлітны начны клюб “Праект Дзягілеў”. Некалькі асобаў пацярпелі. Газэта зазначае, што за бранірваньне століка ў клюбе кліент плаціў 680 эўра. За асобны кабінэт на ноч — 13700 эўра.

Наш камэнтар: Вядома таксама, што, напрыклад, за бакал шампанскага “дзягілевец” плаціў па 500 даляраў. Шараговае насельніцтва Масквы і ўсёй імпэрыі, даведаўшыся пра пажар, выказваецца рэзка: “Шкада, што там не згарэла ўся гэтая навалач...” Дзікія сацыяльныя кантрасты, разбэшчаная і свавольная эліта, лютая ўзаемная нянавісьць паміж ахвярамі галечы і валадарамі раскошы — гэта ўсё ёсьць цяперашні партрэт Расеі.

Алесь Хадасевіч