ТУРКАНІЗАЦЫЯ ФАТЭРЛЯНДУ

9 лютага 2008 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” піша пра візыт прэм'ера Турцыі Эрдагана ў Нямеччыну. Эрдаган сярод іншага заявіў быў, што неабходна адкрыць у Нямеччыне турэцкія школы і ўнівэрсітэты. Ён запрапанаваў накіраваць у Нямеччыну турэцкіх выкладчыкаў. Маўляў, у Турцыі ж ёсьць школы, дзе выкладаньне вядзецца па-нямецку. Паводле словаў прэм'ера, інтэграцыя важная, але ён супраць асіміляцыі. Эрдаган падказаў немцам: “Людзей трэба прымаць у іхнай разнастайнасьці”. Газэта апісала нямецкую рэакцыю наступным чынам: “Мэркэль адрэагавала стрымана на прапанову, якая мае няшмат прыхільнікаў у Нямеччыне”.

Наш камэнтар: Турэцкі прадстаўнік згадваў пра разнастайнасьць і пярэчыў асіміляцыі. Але забыўся, што гэтыя нормы дзейнічаюць тады, калі туркі жывуць у Турцыі, а немцы ў Нямеччыне. На сваю галаву немцы з 1960-х гадоў пасялілі мільёны турак у сваёй дзяржаве, разьлічваючы на танную працоўную сілу і германізацыю прыхадняў. У той жа час у Турцыі пражываюць некалькі немцаў (яны маюць нямецкія, а не турэцкія пашпарты). Шалёная ідэя “шматрасавага грамадзтва” прыводзіць да пачварных вынікаў. Сотні тысячаў агрэсіўных чужынцаў не жадаюць вучыцца і размаўляць на дзяржаўнай нямецкай мове. Многія зь іх заяўляюць: “Гэта наша краіна!” Жывуць яны ў спэцкварталах з мячэцямі і чайханамі. Паўсталі нават цэлыя гарады і мястэчкі, дзе немец выглядае экзотам і баіцца за сваю бясьпеку. Калі цяпер турэцкая моладзь будзе вучыцца выключна ў турэцкіх установах адукацыі, то праваляцца нават кволыя спадзяванкі на ўключэньне гэтай чужой масы ў нямецкае грамадзтва. Фатэрлянд, ўшчыльную заняты антыэўрапейскім гэшэфтам з Масквой і ліквідацыяй Беларускай дзяржавы, не заўважае, як сам коціцца ў бездань.

Юрка Марозаў