У ПАЛОНЕ КАШМАРА.

Піцерскія камуністы падаюць ў суд на расейскі тэлеканал ТВЦ за паказ фільма “Ленін. Што хавалі міфы”. 22-23 студзеня сапраўды тэлегледачы пазнаёміліся з шэрагам новых фактаў пра “важдзя”. І, самае галоўнае, аўтары фільма выдалі вельмі сістэматызаваны вобраз Леніна. Усё заснавана на фактах і дакумантах. Збачэнец, цынік, сатаніст, арганізатар масавых забойстваў, агент замежных ворагаў і г.д. — такім быў “самый человечный человек”. “Гонар” крамлёўскай муміі ў каторы раз будуць бараніць бальшавікі. Нешта мы ня чулі, каб нехта бараніў на Захадзе “гонар Гітлера”. Пакуль жыве выратаваная ленінцамі расейская імпэрыя, пакуль стаяць тысячы помнікаў бальшавіцкаму сатане, датуль Расея будзе знаходзіцца ў палоне гэтага кашмара.

Янка Базыль