ДЭМАНСТРАЦЫЯ Ў АБАРОНУ МАЛАДЫХ АКТЫВІСТАЎ БЕЛАРУСІ
10-га лютага Беларускі Маладзевы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам.
Больш за 40 хлопцаў і дзяўчат прыйшлі да будынка Арганізацыі Аб'яднаных Нацыў у Нью-Йорку, каб патрабаваць ад афіцыйных уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту: Андрэй Цянюта, Кірыл Атаманчык, Арсень Ягорчанка, Кацярына Салаўёва. А таксама выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі.
На працягу некалькіх гадзін дэманстранты выкрыквалі лёзунгі: “Верым, можам пераможам!”, “Свабоду!”, “Жыве Беларусь!”, “Беларусь у Еўропу!”,“Belarus-yes! Lukashenko-no!”.
Пад час пікету са зваротам да моладзі выступіў лідэр беларускага адраджэньня Зянон Пазьняк. Ён нагадаў пра сітуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з дыктатарскім рэжымам.
Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.
Натальля Рабава