УКРАІНА МАЦНЕЕ
28 студзеня 2008 г. Румынская газэта “Adevarul” паведамляла, што Дзярждума РФ дэнансавала расейска-украінскую дамову аб сістэмах папярэджваньня ракетных атакаў, заключаную ў 1997 г. Як заявіў вядомы думскі шавініст Затулін, гэта ёсьць адказ украінцам на жаданьне Кіева ўступіць у НАТО. 16 студзеня паліткіраўніцтва Украіны накіравала ліст генсеку НАТО з прапановай пачаць перамовы аб уступленьні Украіны ў гэтую міжнародную арганізацыю.
Наш камэнтар: Крок за крокам Украіна ідзе ў бок эўрапейскай цывілізацыі, аддаляючыся ад усходняга імпэрскага монстра. Крэмль калоціцца ад злосьці, пагражае, а зрабіць нічога ня можа. Перш за ўсё таму, што новае пакаленьне ўкраінскага народу абрала сваю дарогу і ня хоча вяртацца назад — у маскоўскі палон.
Юрка Марозаў