МАЛАВЯДОМАЯ МІНУЛАСЬЦЬ
27 студзеня 2008 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведамляла з Шатляндыі. Мясцовыя актывісты рыхтуюцца да ўстаноўкі арыгінальнага помніка ў адным з паркаў Эдынбурга. Помнік паставяць у гонар мядзьведзя Войтэка, які быў героям вайны. У 1943 г. у Іране жаўнеры 2-га корпусу Войска Польскага знайшлі каля забітай маці гадавалага мядзьведзя. Яны забралі яго з сабой, паставілі на забесьпячэньне. Мішка прайшоў зь імі баявым шляхам праз Ірак, Палестыну, Эгіпет і Італію. Ён быў агульным любімцам ваяроў. Войтэк вызначыўся ў бітве за Монтэ Касіна. Мядзьведзь пераносіў на сябе амуніцыю на пазыцыі артылерыі пад нямецкім абстрэлам. У 1947 г. яго здалі ў заапарк Эдынбурга, дзе ён памёр у 1963 г. Яго любілі наведваць вэтэраны корпуса. Войтэк да канца жыцьця бадзёра выконваў вайсковыя каманды на польскай мове.
Наш камэнтар: Сярод жаўнераў Войска Польскага было вельмі шмат беларусаў, а таксама ўкраінцаў. У Іране яны апынуліся, калі вырваліся з Савецкага Саюза, дзе Крэмль вымушаны быў даць дазвол на стварэньне польскіх вайсковых частак з вязьняў ГУЛАГу.
Сэнтымэнтальны сюжэт з Эдынбурга на павінен засьціць іншыя старонкі даўняй гісторыі. Праз дзесяцігоддзі увекавечваецца памяць нават жывёліны. А вось беларусы прачыталі і пачулі ўспаміны нашых вэтэранаў Войска Польскага. Пасьля заканчэньня вайны людзі, якія змагаліся, абараняючы Брытанію ад немцаў, ў адначасьсi зрабіліся непатрэбнымі. Калі яны выходзілі па-за межы сваіх вайсковых базаў у польскай уніформе, то брытанцы агрэсіўна крычалі ім: “Polish, go home!” Трэба прызнаць, аднак, што шатляндцы па-ранейшаму прыязна ставіліся да вэтэранаў (бо самы не любілі брытанцаў). Брытанскі ўрад “не забыўся” пра сваіх выратавальнікаў. Напрыклад, у Лёндане людзям у польскай уніформе было дазволена начаваць у мэтро... Фанабэрыстыя брытанцы хутчэй імкнуліся пазбавіцца ад чужынцаў, нягледзячы на тое, што іхныя айчыны былі пад уладай чырвонага фашызму. Урэшце яны пазбавіліся ад большасьці вэтэранаў (многія зьехалі ў Амэрыку, Аўстралію і Заходнюю Эўропу, некаторыя вярнуліся на радзіму — і патрапілі ў ГУЛАГ). Мы бачым цяпер, чым завяршылася агульнабрытанская акцыя “ачысткі тэрыторыі”. Краіну запоўнілі мільёны ненавісьнікаў у чалмах і крымінальных “русскіх ребят”.
Алесь Хадасевіч