У ПАЛІТЫЧНЫМ ТЭАТРЫ БЕЗ ПЕРАМЕНАЎ
17 студзеня Л. Аляксеева і Г. Сатараў заявілі пра зьняцьце з сабе паўнамоцтваў сустаршыняў Всероссійского Гражданского Конгресса. Яны гучна грукнулі дзьвярмі ў знак пратэсту супраць паводзінаў Г. Каспарава, трэцяга сустаршыні ВГК. Шахматны інтэлектуал актыўна выкарыстоўвае, на думку пратэстантаў, структуры і аўтарытэт ВГК у сваіх палітычных мэтах, зьяўляючыся да таго ж адначасова “лідэрам аб'яднанай апазыцыі”. А задумваўся і ствараўся гэты ВГК як праваабарончая непалітычная арганізацыя. Каспараў на жэст былых калегаў адказаў, што ўсё будзе так, як было. Можа расейцам і не зразумелы гэты эпізод. а вось беларусы такое ўжо бачылі з мясцовым “адзіным лідэрам апазыцыі”. Мілінкевіч таксама папазіраваў некалькі месяцаў побач з лебедько-вінцучкамі-калякіным. Разам яны завялі беларускую моладзь і актыўную частку грамадзтва ў тупік (звадзілі “сказаць своё НЕТ діктатуре” на рэжымных выбарах-рэфэрэндуме). А потым Мілінкевіч пачаў раскручваць сваю неіснуючую “За свободу” і ў асноўным перастаў пазіраваць з “таварышамі”. Зразумела, што і Каспараў і Мілінкевіч яшчэ ня выканалі да канца свае падстаўныя фальшывыя ролі. Але падабенства паміж абодвума на дзіва блізкае.
Янка Базыль