“ПЕРШЫМ ЗГІНЕ “РАЙХ”

25 студзеня 2008 г. Ангельская газэта “Guardian” паведамляе, што ў галоўным горадзе Аляскі Энчораджы памёр апошні носьбіт мовы аляскінскага народу эякаў. 89-гадовая Мэры Сміт Джонс да канца жыцьця пасьпела пакінуць зьвесткі пра родную мову прафэсару ўнівэрсітэта Аляскі Майклу Краўсу.

Наш камэнтар: Зьнікненьне мовы азначае зьнікненьне народу, голас якога ўжо не прагучыць на зямлі. Вялікая трагедыя! Акупанты-зьнішчальнікі Беларусі даўно мараць, каб у паветры растварыўся апошні беларус. Каб зьвесткі пра нашу цывілізацыю захаваліся выключна ва ўнівэсітэцкім архіве. Ненавісьнікі вылузваюцца са скуры, каб зьдзейсьніць сваю чорную мару. Яны настолькі захапіліся зьнішчэньнем, што не заўважаюць, як гіне і правальваецца іхны трохсотгадовы маскоўскі райх.

Алесь Хадасевіч