ЗАСНАВАНЬНЕ ІСЛАМСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ Ў ЭЎРОПЕ

24 студзеня 2008 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведамляе, што паліцыя перахапіла кнігі і выданьні амстэрдамскай мячэці Эль Таўхід (яна называецца ў тэксьце “скандальна вядомай”). Аўтары выданьняў пішуць пра заснаваньне ў Нідэрляндах ісламскай дзяржавы. Надрукаваны таксама водгукі на навіну чытачоў газэты. Людзі пытаюцца: “Ці не занадта далёка яны зайшлі?” І заклікаюць: “Трэба, каб нашу краіну пакінулі ўсе асобы ненідэрляндскага паходжаньня”.

Наш камэнтар: Такое атрымалася ў сацыялістаў-лібэралаў “шматрасавае грамадзтва”. На працягу дзесяцігоддзяў гэтая публіка засяляла чужынцамі краіны хрысьціянскай Эўропы. Ружовыя хітруны пад сурдзінку абяцанак “шматкультурнасьці” наладжвалі цынічны “хатні каляніялізм”. Меркавалі, што прыхадні з трэцяга сьвету будуць падмятаць ім вуліцы і выконваць іншыя брудныя і непрыстыжныя працы. Аднак, атрымалася наадварот. Найбольш агрэсіўныя з легіёнаў чужынцаў пачалі ўжо рэалізаваць сваю ўласную праграму. Паводле яе нідэрляндцы павінны падмятаць за “сапраўднымі гаспадарамі” у чалмах. У выніку — ўзаемная нянавісьць і вечны канфлікт.

Алесь Хадасевіч