“ЗБОЧАНЫЯ СТЭРЭАТЫПЫ”
24 студзеня 2008 г. Італьянская газэта “La Repubblica” піша пра выступ Папы Рымскага Бэнэдыкта ХVI пра дзейнасьць СМІ ў цывілізаваным сьвеце. Папа назваў СМІ “мэгафонам матэрыялізму”. Ён крытыкаваў навязьлівую рэкляму і брутальнасьць сюжэтаў. На думку Папы, СМІ ствараюць збочаныя стэрэатыпы.
Наш камэнтар: Як гэта правільна і трапна. Да аргумэнтаў Папы трэба было б прыслухацца і публіцы з так званай “незалежнай прэсы” на Беларусі. Толькі не прыслухаюцца гэтыя “незавісімые”. У іх іншае амплуа і іншыя заданьні.
Юрка Марозаў