НАВІНЫ З ЭЗ

14 студзеня 2008 г. Славацкая газэта “Pravda” публікуе артыкул пад тытулам “Грамадзяне ЭЗ хочуць, каб былі моўныя тэсты для імігрантаў”. Агенцыя “Харыс” апытала жыхароў у розных краінах Эўразьвязу. Большасьць зь іх выказалася за практыку правядзеньня моўных тэстаў для імігрантаў.

Наш камэнтар: Нягледзячы на ўсю балбатню пра глабалізацыю, “правы чалавека” і “кто как хаціт, так і гаварыт” у брусэльскай упакоўцы эўрапейскія народы ня хочуць вавілонскага балагану на сваёй зямлі. Людзі шануюць свае нацыянальныя мовы і бароняць іх. Цікава, што калі тое ж самае заяўляюць на сваёй зямлі эстонцы, беларусы, украінцы, то брусэльскія і берлінскія “спэцы” адразу крычаць: “Фашызм, эскстрэмізм, немедленно прекратіть!..”

Алесь Хадасевіч