КАРСІКАНЦЫ ЗМАГАЮЦЦА

15 студзеня 2008 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведамляе з Корсікі. У сталіцы вострава (які належыць Францыі) выбухнула бомба перад будынкам французкага банка. А ў мінулую нядзелю сотні маладых карсіканскіх нацыяналістаў прарваліся ў будынак мясцавага парляманту і падпалілі яго. На працягу дзесяцігоддзяў карсіканскія патрыёты вядуць барацьбу за незалежнасьць сваёй краіны ад Францыі.

Наш камэнтар: Трэба ўдакладніць, што ўварваўшыся ў мясцовы парлямант, патрыёты зьвярнуліся да народу з заклікам змагацца за незалежнасьць Корсікі і заявілі пра непазьбежнасьць перамогі над Францыяй. А пажар узьнік у будынку ў выніку змаганьня патрыётаў з паліцыяй і спэцназам. Лібэральна-сацыялістычная Эўропа выдаткоўвае мільярды на пабудову картачнага доміка пад назовам “Эўразьвяз” (аддаўшы ў расейскі палон беларускі народ). А тым часам карсіканскі народ, які мае сваю культуру, мову і гісторыю, змагаецца за незалежнасьць. Брусэльскі “рай”, зразумела, не для ўсіх. Такое ўжо бывала ў гісторыі Эўропы і прыводзіла да сумных вынікаў.

Алесь Хадасевіч