“ВОСЬ І РАЗБЛЫТВАЕЦЦА КРЫВАВЫ КЛУБОК ТЭРАРЫСТЫЧНАЙ ВАЙНЫ”

11 студзеня 2008 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” піша, што эстонскі суд прыгаварыў да турэмнага зьняволеньня пяцёх русскоговоряшчіх грамадзянаў Эстоніі. Сьледства па іхнай справе было распачата ў 2006 г. пасьля звароту да эстонскіх уладаў пракуратуры Брытаніі. Пасьля бомбавых атакаў у Лёндане ў ліпені 2005 г. у мусульманскіх выканаўцаў і арганізатараў гэтых тэрактаў былі знойдзены зьвесткі пра тэлефонныя размовы і фінансавыя справы з гэтымі русскоговоряшчімі з Таліна. Хапуны на іхных талінскіх кватэрах пацьвердзілі факт супрацоўніцтва “русскіх ребят” з тэрарыстамі. Яны таксама праз сеціва кралі вялікія сумы з банкаўскіх рахункаў жыхароў некалькіх заходніх краінаў.

Наш камэнтар: Вось і разблытваецца крывавы клубок тэрарыстычнай вайны. Урэшце схоплены на гарачым учынку сапраўдныя арганізатары вайны супраць чалавецтва, якія служылі прамежкавым зьвяном паміж Лубянкай і выканаўцамі ў чалмах.

Юрка Марозаў