МАЛАЙЗІЯ: ЗАБАРОНА НА КАНФЭСІІ АКРАМЯ МУСУЛЬМАНАЎ
12 студзеня 2008 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведамляе, што ўрад Малайзіі афіцыйна дазволіў ужываньне слова “Алах” толькі мусульманам і забараніў усім астатнім. Хрысьціянская газэта і праваабарончыя арганізацыі краіны ўжо аспрэчылі гэтае распараджэньне ў судзе, пратэстуючы супраць парушэньня свабоды слова і веравызнаньня.
Наш камэнтар: Нагадаем, што па-арабску слова “Алах” азначае “Бог”. Арабы розных хрысьціянскіх канфэсіяў (каталікі, мараніты, праваслаўныя) у кананічных тэкстах на роднай мове зьвяртаюцца да Бога, выкарыстоўваючы гэтае імя. Дэкрэт малайскіх уладаў абсурдны і зьняважлівы па сутнасьці. І гэта адбываецца на фоне свабоднага і нічым не абмежаванага імклівага ўзмацненьня, пашырэньня і разгалінаваньня мусульманскіх структураў у хрысьціянскай Эўропе.
Алесь Хадасевіч