ЗАФІКСАВАНА АБСАЛЮТНАЯ ПЕРАМОГА МАСКОЎСКАГА ХАМА.

Навагодні тэлевечар запоўніўся беларусам як заўсёды чарговай гнюснасьцю антыбеларускага тэлебачаньня. Гэтым разам БТ накруціла тэлевадэвіль пад назовам “Павлинка-NEW”. Шэдэўр Янкі Купалы прапушчаны праз тарку русіфікацыі і афарбаваны зьдзекам з усяго беларускага. Трэба нагадаць, што нават пры Сталіне ў БССР “Паўлінку” ставілі па-беларуску і з лепшымі акцёрамі. Выраблены “московскій говорок” цяперашніх выканаўцаў, сьпевы: “Да, бульбаши мы, бульбаши, и все это знают...” і ўсё астатняе сьведчыць, што расейскае акупанцтва канчаткова расперазалася на нашай зямлі. Акупанцтва ўпэўнена, што супраціву ня будзе, што справа вынішчэньня беларускай культуры завяршаецца абсалютнай перамогай маскоўскага хама. Але яны памыляюцца, беларусы абавязкава ачысьцяць сваю зямлю і душу ад акупанцкай гнюснасьці і яе носьбітаў.

* * *

Пра напады на беларусаў у Расеі, пра абрабаваных, параненых і забітых беларусаў у Маскве і іншых месцах “дружественной державы” ведаюць усе. Расейскім бандытам гэтага падалося мала, яны пачалі нападаць на нашых людзей ужо на нашай зямлі. 27 сьнежня група расейскай швалі забаўлялася ў адным з менскіх рэстаранаў. Нападпітку яны выйшлі на вуліцу і пачалі “забаўляцца”. У падземным пераходзе маладыя беларусы сьпявалі пад гітару. Сьпявалі беларускую песьню на роднай мове. Расейскай швалі гэта не спадабалася, яна накінулася на хлопцаў з нажамі. Адзін з беларусаў атрымаў сур'ёзныя раненьні. Але падвярнуўся міліцэйскі патруль, які затрымаў пагромшчыкаў. Факт нападу прызналі нават МУС РБ і афіцыёзная старонка ў сеціве.

Янка Базыль