СААКАШВІЛІ ПРЭЗЫДЭНТАМ

9 студзеня 2007 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведамляе з Грузіі. ЦВК абнародвала канчатковыя лічбы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне. Прэзыдэнт Саакашвілі перамог у першым туры, набраўшы 52,21% галасоў. “Аб'яднаная апазыцыя” кажа, што не прызнае гэтыя вынікі, гаворыць пра шматлікія парушэньні і пра жаданьне далейшага супраціву. Назіральнікі ад АБСЭ заявілі, што не адзначылі сур'ёзных парушэньняў падчас выбараў. Прадстаўнік Швайцарыі заявіў, што на ягоную думку, Саакашвілі меў даўжэйшыя перадвыбарчыя тэлеролікі, чым ягоныя канкурэнты. Міжнародныя арганізацыі прызналі выбары ў Грузіі дэмакратычнымі.

Наш камэнтар: Падобна, што правалілася яшчэ адна спроба Масквы дэстабілізаваць яшчэ адну постсавецкую краіну. Крэмль укінуў у кацёл пад хрэстаматыйнай назвай “аб'яднаная апазыцыя” шалёныя грошы, мабілізаваў усіх каго мог. А ня выйшла нічога.

Алесь Хадасевіч