ЗЛАЧЫНСТВА ТЫПОВАЕ ДЛЯ ЗАХАДУ

9 студзеня 2007 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” піша, што бацькі 5-гадовай зьніклай дзяўчынкі Мэдзі Маккэнс дамовіліся з адной брытанскай кінастудыяй накруціць мастацкі фільм пра зьнікненьне дачкі. Бацька і маці Мэдзі сказалі, што ня хочуць зарабіць на фільме, а спадзяюцца, што фільм дапаможа адшукаць дзіця.

Наш камэнтар: Вядома, аднак, што ў такіх выпадках заходнія кінастудыі выплочваюць вялікія ганарары. Вырысоўваецца брыдкая карцінка заходняй рэчаіснасьці, дзе многія ўмеюць зарабіць нават на сваім няшчасьці. Але нават на Захадзе, прызвычаеным да расперазанасьці і цынізма, загучалі галасы асуджэньня прадпрыймальнай парачкі. Некаторыя заходнія газэты паведамілі, што бацькі Мэдзі пасьпяшаліся заявіць аб сваёй адмове ад стварэньня фільма. Але ёсьць яшчэ адна дэталь. Паліцыя знайшла ў пакоі партугальскага курорта (адкуль зьнікла дзяўчынка) і ў машыне сям'і Мэдзі сьляды крыві зьніклага дзіця. Следства заяўляе, што бацькі вінаватыя ў сьмерці дзіцяці. Яны пазбавіліся ад яе цела і ўшчалі міжнародную кампанію “пошукаў”. Цалкам верагодна, мяркуючы па іхных мільённых кінапраектах. Нагадаем, што Маккэнс — тыповая заходняя сям'я, без шкодных схільнасьцяў, яны — не сектанты і не хіпі. Трэба сказаць, што здаровая беларуская сям'я рабочых, сялянаў або навукоўцаў ня здольная на такое.

Юрка Марозаў