ЛУБЯНСКАЯ КАМЭДЫЯ

Дзяржынскі ў труне перавярнуўся б...

6-га сьнежня ў Маскве хоры гэбэшнікаў сьпявалі “многае лета”, удавалі “благолепіе” і кланяліся ў дыме кадзілаў. Начальнік ФСБ Патрушаў пранёс на выцягнутых руках абраз і паклаў яго перад алтаром. Гэта была не трэніроўка з “лічным составом”, усё адбывалася на поўным сур'ёзе. РПЦ адкрывала сваю каплічку ў шпіталі ФСБ. Прыехаў нават патрыярх Маскоўскі (генэрал Алексі ІІ). Расейская эклектыка, грымучая сумесь атэістычнага псэўдаправаслаўя і гэбізму дасягнула свайго апагея. Засталося толькі абвясьціць Леніна, Сталіна і ўсё палітбюро ЦК КПСС “сонмом святых”.

Янка Базыль