ЗВАРОТ РЭКТАРА

26 сьнежня 2007 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведамляе пра распаўсюджваньне публічнага звароту рэктара Папскай Тэалагічнай Акадэміі ў Кракаве ксяндза прафэсара Яна Мацея Дыдуха, які быў зачытаны ў касьцёлах кракаўскай дыэцэзіі. Рэктар напісаў: “Нядаўна мы былі сьведкамі падпісаньня Трактату, якім рэфармуецца Эўразьвяз. Шкада, што ў ім не знайшлося месца для згадкі Божага імя і хрысьціянскіх каранёў Эўропы. У гэтай сітуацыі складваецца ўражаньне, нібыта Эўропа, якую прадстаўляе пэўная ўплывовая частка палітыкаў, чыноўнікаў і публіцыстаў, баіцца Езуса і Эвангельля. А як навучаў вялікі прарок нашых часоў Ян Павал ІІ, Езус і Эвангельле ёсьць на баку Эўропы. Без Езуса і Яго Эвангельля Эўропа можа стацца духоўнай пустыняй”.

Наш камэнтар: Многія ў Эўропе разумеюць, што Каталіцкі Касьцёл застаецца апошнім апірышчам духоўнасьці і эўрапейскай культуры на нашым кантынэнце.

Юрка Марозаў