ВІНШАВАНЬНЕ З НАРАДЖЭНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ

Дарагія землякі, фронтаўцы, беларусы! Радасных сьвятаў! Віншую ўсіх беларусаў-католікаў, вуніятаў і пратэстантаў з Нараджэньнем Хрыстовым і з Новым годам! Зычу найлепшага ў жыцьці — здароўя, волі і незалежнасьці Бацькаўшчыны-Беларусі!

Гэты цяперашні час — цяжкі. Але і ён мінае. Наперадзе барацьба і Адраджэньне, якое, безумоўна, — будзе.

Яно будзе магутным, калі мы, беларусы, прымем у сэрца Таго, хто перамяніў сьвет, пайшоўшы на Крыж дзеля ўсіх.

Хай жа сьвеціць над Беларусяй гэтая яркая зорка Хрыста — зорка найвялікшай ідэі збаўленьня, вечнасьці і змаганьня! Хай прынясе шчасьце ў нашыя хаты, сем'і і душы!

Хай вечна жыве Беларусь!

24 сьнежня 2007 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ