А ВОСЬ І ЯНЫ

Мы думалі, што ніхто ўжо ня стане ўздымаць над нашай зямлёю джынсавы лахман на дручку (і ў якасьці “флага революціі”). Аж не — мадзее кволая ідэйка. 30 лістапада па паштовых скрынках у Менску былі раскіданыя каляровыя ўлётачкі ад арганізаванага Мілінкевічам чарговага фантома пад назовам “За Свободу”. На ўлётачцы сфатаграфаваныя паненачкі ў джынсіках. Адна зь іх паказвае абедьвюма рукамі “рожкі” (сымвал “Victory” — перамогі) — маўляў, “мы пераможам”. На адваротным баку ўлётачкі: жоўтыя зоркі Эўразьвязу на сінім фоне і надпісы на акупанцкай расейшчыне — “Мы — за свободу! Ты тоже? Тогда приходи, поможешь!” Унізе драбнейшым шрыфтом напісана: “Свободно ездить в Европу без визы мы сможем, когда Беларусь вступит в Евросоюз”. Вось так... “Евромарш” працягвае сваё прафанацыйнае прасоўваньне ў Беларусі. Гутапэрчава фальшывы Мілінкевіч зноў сігналізуе пра сваё існаваньне. Для іх галоўнае — адцягнуць беларусаў (асабліва маладых) ад нацыянальна-вызвольнага змаганьня, зноў весьці іх у бангалорскае балота пад звон абяцанак “еврорая”. Для іх лепш, каб спонсарам дагадзіць, каб не гучэла наша беларуская мова, каб не відно было Бел-Чырвона-Белага Сьцяга.

Янка Базыль