ІМІТУЮЦЬ НАМЕРЫ

Часам цікава паназіраць за рухамі некаторых дзеячоў імітатарскай сцэны. 26 лістапада Радыё Свабода зрабіла чарговы велічны сюжэт. Напярэдадні радыё анансавала, што ў Курапатах адбудзецца ўсталяваньне новага крыжа ў памяць слуцкіх паўстанцаў, камандваць акцыяй меўся вядомы В. Сіўчык. Сапраўды, у Курапатах сабралася невялікая купка асобаў. Сіўчык сказаў, што “крыж пакуль часовы, а сталы крыж яны паставяць пазьней”. Патрыёты пацікавіліся, што гэта за “часовы крыж” паставіла згаданая купка асобаў. Схадзілі ў Курапаты. Аказалася, што ніякага новага крыжа ў Курапатах на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу няма і ў бліжэйшы час не было. Сіўчык назваў “часовым” тое, чаго не было ў прыродзе. Але Радыё Свабода запоўніла прастору чарговым паведамленьнем пра “мэмарыяльнае мерапрыемства” падстаўных імітатараў. Дарэчы, імітатары ўжо ня робяць ніякіх намаганьняў (як раней), каб прадставіць у наяўнасьці прынамсьці нейкі плястылінавы аб'ект. Яны робяць падзею на пустым месцы і вельмі задаволеныя сабой.

Янка Базыль