“ТОЛЬКІ ПРА ГЭТА НЕ ПІСАЛІ ЭЎРАПЕЙСКІЯ ГАЗЭТЫ”
1 сьнежня 2007 г. Швайцарская газэта “Tribune de Geneve” паведамляе пра арышт у Гішпаніі 24 актывістаў басконскіх арганізацыяў, якіх улады кваліфікуюць, як “блізкіх да ЭТА”.
Наш камэнтар: Новая хваля рэпрэсіяў супраць басконскіх патрыётаў. Гэтым разам спэцслужбы арганізавалі хапуны сяброў нацыянальных арганізацыяў баскаў, абвінавачваючы іх у блізкасьці да галоўнай нацыяналістычнай партыі ЭТА. Гэта тое ж самае, як на Беларусі гэбэ пахапала б кіраўніцтва Саюза мастакоў і ТБШ. Хаця падабенства, безумоўна, ёсьць. Успомнім разгром беларускага школьніцтва, Саюза пісьменьнікаў і г.д. Толькі пра гэта не пісалі эўрапейскія газэты.
Валеры Буйвал