“САМОДЕРЖАВНАЯ ДЕМОКРАТІЯ”.
30 лістапада 2007 г. Французкая газэта “Tribune” публікуе артыкул пад тытулам “Расея — дэмакратыя, не падобная на іншыя”. Журналіст шматслоўна аналізуе партыі, выбары, аналізы сацапытаньняў. Паведамляе, што больш за палову апытаных маладых расейцаў захапляюцца Сталіным. Але найбольш эфэктнай атрымалася канцоўка артыкулу. Палітычны дарадца Пуціна Уладзіслаў Суркоў патлумачыў французу, што ў Расеі свая мадэль, якую ён акрэсьліў як “самодержавная демократія”. І існуе яна дзеля таго, каб “краіна не вярнулася ў бязладдзе 90-х гадоў і каб у Расеі не адбыліся народныя рэвалюцыі, як на Украіне і ў Грузіі”.
Наш камэнтар: Вітаем пуцініста Суркова за шчырасьць.
Валеры Буйвал