РАСЕЙСКІЯ СПРАВЫ
18 лістапада 2007 г. Славацкая газэта “Pravda” цытуе “лідэра расейскай апазыцыі Гары Каспарава”. Шахматыст заклікаў замежныя краіны насьледваць прыклад АБСЭ і не пасылаць на расейскія выбары міжнародных назіральнікаў. Ён сказаў: “Выбары ператварыліся ў дэкарацыю, якая маскіруе таталітарную сутнасьць рэжыма”.
Наш камэнтар: Можна было б чакаць, што Каспараў працягне свой выступ і заявіць, што заклікае народ ня ўдзельнічаць у выбарчай дэкарацыі і зрабіць таталітарнаму рэжыму байкот. Але ў яго свая, больш складаная партыя. Яна знаёмая беларусам па гульнях вінцучкоў-лебедько-мілінкевічаў на ўсіх выбарчых фальшыўках антыбеларускага рэжыму. Гульня называецца “Іді і скажі своё НЕТ”. Яе вынікі агульнавядомыя: “элегантная” перамога дыктатуры і працяг яе існаваньня.
Хаця ў Расеі назіраюцца таксама мясцовыя варыяцыі папулярнай псэўдаапазыцыйнай гульні. ЦВК РФ выкрэсьліў партыйку вядомай Сажы Умалатавай (партія міра і едінства) з выбарчага сьпісу. Замест “справядлівага гневу” яна заклікала партыйцаў галасаваць за пуцінскую “Едіную Россію”.
Юрка Марозаў