“ЧАРГОВЫЯ РУСІСТЫ” ПРЫКРЫВАЮЦЬ ЧАРГОВЫ ПРАВАЛ МАСКВЫ.

9 лістапада 2007 г. Бэльгійская газэта “La Libre Belgique” публікуе артыкул пад тытулам “З Саакашвілі сарвана маска”. Цытуем артыкул: “Прэтэнзія Саакашвілі кіраваць дэмакратычнымі мэтадамі скончылася канчатковым правалам. Ён скаціўся, як і ягоныя папярэднікі, да служэньня інтарэсам клана. Гэтым разам грузінскі прэзыдэнт выставіў сабе ў сьмешным сьвятле, бо паспрабаваў пераканаць грузінскую і міжнародную грамадзкую думку, што сотні тысячаў грузінаў, якія патрабуюць адстаўкі Саакашвілі, дзейнічаюць пад камандай сакрэтных службаў Расеі. Тым больш, што грузінская апазыцыя прыняла тыя ж антырасейскія лёзунгі, што і сам Саакашвілі”...

Наш камэнтар: Ну, як цытаты? Прызнацца, такога не напісалі пра апошнія падзеі многія з найбольш шавіністычных расейскіх газэтаў. Падобна, што аналітыкі з бэльгійскай газэты “своі ребята” для Крамля-Лубянкі і знаходзяцца там на “кормленіі”. Ня будзем зважаць на тандэтны стыль іхнай “аналітыкі”. Зьвернем увагу на канкрэтныя фальшыўкі. Калі пішацца пра “служэньне клану”, то трэба ўдакладняць, якому клану, хто ўваходзіць туды. Не адпавядае рэчаіснасьці таксама пасаж пра “сотні тысячаў грузінаў”. У акцыях апазыцыі заўважаны прынамсьці некалькі дзесяткаў тысячаў асобаў. Галоўная фальшыўка — пра “антырасейскія лёзунгі апазыцыі”. Такіх проста не было ў Тбілісі. Такое Лубянка не стала б аплочваць (ведаем гэта з досьведу з прамаскоўскай псэўдаапазыцыяй у Беларусі).

Масква апэратыўна падняла па трывозе легіёны сваёй агентуры ўплыву па ўсім сьвеце. У розных краінах замітусіліся, заўлюлюкалі падстаўныя “русісты” і “саветолагі”. Задача “товарішчей” — прыкрыць чарговы правал Масквы.

Юрка Марозаў