ІТАЛЬЯНЦЫ НАВОДЗЯЦЬ ПАРАДАК

6 лістапада 2007 г. Славацкая газэта “SME” паведамляе з Брусэля. Эўракамісія заявіла, што паводле законаў Эўразьвязу высылаць грамадзянаў ЭЗ з краінаў ЭЗ можна толькі ў індывідуальным парадку. Групамі вывылаць нельга. Гэта ёсьць рэакцыя на высылку з Італіі 30 румынскіх грамадзянаў (у асноўным цыганоў) пасьля нядаўняга забойства жанчыны ў Рыме румынскім цыганам.

Наш камэнтар: Эўракамісія ўрэшце азвалася з брусэльскай званіцы. Але ніхто ў Італіі ўжо асабліва не зважае на эўрабюракратычныя напаміны і забароны. Атрады паліцыі на працягу двух дзён разбілі ўсе трушчобы на ўскраінах італьянскіх гарадоў. Табары разьбягаюцца. Грамадзяне патрабуюць ад уладаў навядзеньня парадку на нацыянальнай тэрыторыі. Групы моладзі пачалі нападаць на валацуг — брутальная рэакцыя стомленага і раздражнёнага эўрамаразмам грамадзтва. Да такіх трагічных вынікаў прыводзіць левацкая палітыка “адчыненых дзьвярэй” і “шматрасавага грамадзтва”.

Юрка Марозаў