ТАТАРЫ ЗМАГАЮЦЦА
1-3 лістапада ў адным з раёнаў сталіцы Крыма Сімфэропалі крымскія татары абаранялі сваю зямлю. Зразумела, што расейскія інтэрнэтвыданьні называюць іхныя дзеяньні “самозахватом землі”. Улады за вялікі хабар прадалі татарскія землі фірме “Олві-Крым” (зразумела, капітал расейскі). Фірма пачала будаваць на захопленых землях аб'екты. Але туды прышлі 300 татарскіх мужчынаў, вытурылі будаўнікоў і ахову і апэратыўна разбурылі гэтыя аб'екты. Татары занялі абарону на сваёй зямлі. Іх атакавалі 500 спэцназаўцаў з бранемашынамі і сотні пераапранутых у “казакоў” расейскіх асаднікаў. Татары адбілі некалькі штурмаў. З усіх канцоў Крыма на Сімфэропаль рухаюцца татарскія падмацаваньні. Памагай Бог змагарнаму народу ў абароне роднай зямлі!
Янка Базыль